Ваенна-гістарычны комлекс «Старая граніца»

У 50 км ад Мінску, у Дзяржынскім раёне, у чатырох кіламетрах ад в. Станькава размешчаны ваенна-гістарычны комплекс «Старая мяжа», які ўключае баявую тэхніку, зброю і памежную заставу.

Больш за 10 год «Старая мяжа» уваходзіць у лік знакавых аб'ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Наведвальнікі комплекса могуць азнаёміцца з гісторыяй узнікнення Мінскага ўмацаванага раёна, даведацца пра цікавыя дэталі стварэння Заходняй памежнай акругі, у склад якой былі ўключаны памежная войскі, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Экспазіцыя комплексу ўключае 38 адзінак ваеннай тэхнікі, якая размешчана на 7,2 га.

На тэрыторыі комплекса адоўлены будынкі камендатуры, мытні, салдацкага клубу і сталовай заставы 16-га Дзяржынскага памежнага атрада, перыяду 1920-1930-х гг. Таксама можна даведацца, як праходзіла служба на мяжы с першых год існавання СССР.

Супрацоўнікі музея правдзяць цікавыя экскурсіі па тэматычных пляцоўках.